Наступны экзамен – на абцасах. 23 чэрвеня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць маладзёжны конкурс “Аўталедзі-2018”

Источник материала:  

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца дзяўчаты і маладыя жанчыны ва ўзросце ад 18 гадоў, члены  БРСМ, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне.

Удзельніцы будуць спаборнічаць у чатырох этапах:  тэарэтычным экзамене па Правілах дарожнага руху,  дэманстрацыі навыкаў паркоўкі, творчай візітоўцы “Я і мой аўтамабіль, мастацкім і дэкаратыўным афармленні аўтамабіля.

Наступны экзамен – на абцасах. 23 чэрвеня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць маладзёжны конкурс “Аўталедзі-2018”

За кожны этап выстаўляюцца балы, пераможца вызначаецца па найбольшай іх суме.

Прызёры конкурсу атрымаюць дыпломы і  падарункі.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 22 чэрвеня ў Петрыкаўскім райкаме БРСМ (у друкаваным ці электронным выглядзе) па адрасе: г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 17, каб. 409, тэл./факс 2-36-46, e-mail: pet.rk@mail.ru з пазнакай “Аўталедзі-2018”.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефонах: 2-36-46; +375-44-574-75-69.

Спаборніцтвы адбудуцца на базе Петрыкаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ па вуліцы Макаранкі, 1. Пачатак у 15 гадзін.

Т. СЯРГЕЕВА.

Фота А. ГУСЕВА.

←Чырвоны Крыж – зарэчным вёскам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика