Чырвоны Крыж – зарэчным вёскам

Источник материала:  

 

Рэспубліканская акцыя “Беларусь-Паводка-2018” стартавала на пачатку вясны. Днямі ў раёне прайшоў апошні яе этап. На гэты раз харчовыя і гігіенічныя наборы атрымалі 28 адзінока пражываючых пенсіянераў і інвалідаў вёскі Маісеевічы, якая на час паводкі была адрэзана ад раённага цэнтра.

Чырвоны Крыж –  зарэчным вёскам

Разам са старшынёй раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людмілай Петуховай жыхароў зарэчнай зоны наведалі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны правялі гутаркі па пажарнай бяспецы і перадалі інфармацыйныя буклеты.

Алена БРУЦКАЯ.

←Выстава «Дары лета» ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика