Апублікаваны расклад благаслаўлення страваў у Мінску да Вялікдня

Источник материала:  
31.03.2018 07:13 — Новости Общества

31 сакавіка каталіцкія святары памоляцца з вернікамі і благаславяць стравы да Вялікдня. Расклад набажэнстваў апублікаваў афіцыйны сайт Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі.


Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

У Вялікую суботу апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі наведаюць некаторыя парафіі Мінска і архідыяцэзіі.

Габар Пінтэр будзе маліцца і благаслаўляць стравы на велікодны стол:

11.00 — у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінск, вуліца Сухарава);

12.00 — парафія Узвышэння Святога Крыжа (Мінск, Кальварыйскі праезд, 1 — на Кальварыі);

13.00 — парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (Мінск, пр. Незалежнасці, 44а).

Тадэвуш Кандрусевіч будзе праводзіць набажэнствы:

09.30 — парафія Маці Божай Ружанцовай (в. Ракаў);

11.00 — парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (п. Бараўляны);

11.45 — парафія Св. Францішка Асізскага (в. Копішча);

12.30 — парафія Св. Андрэя, апостала (Мінск, вул. Старынаўская, 19 — ва Уруччы);

13.15 — парафія Св. Сымона і св. Алены (Мінск, пл. Незалежнасці, 15 — Чырвоны касцёл).

Біскуп Юрый Касабуцкі:

11.00 — парафія Св. апосталаў Пятра і Паўла (Мінск, вул. Кальцова, 153);

12.00 — парафія Маці Божай Будслаўскай (Мінск, вул. Івянецкая, 15а — у Каменнай горцы);

13.00 — парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ (Мінск, вул. Матусевіча, 80 — у Кунцаўшчыне)

Нагадаем, каталікі Беларусі будуць адзначаць Вялікдзень 1 красавіка, у нядзелю. Праваслаўныя вернікі - праз тыдзень, 8 красавіка.

←Учимся выбирать правильное сало, которое Лукашенко считает лучшим допингом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика