Расклад святочных служб і асвячэння ежы на Вялікдзень у касцёлах Віцебска

Источник материала:  
31.03.2018 07:16 — Новости Общества

Католікі 1 красавіка адзначаюць Вялікдзень — свята ў памяць пра Уваскрасенне Хрыста. Людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрос!», адказваючы на гэта: «Сапраўды ўваскрос!».


Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Папярэднічаў святу Вялікі пост. У Вялікую суботу ў касцёлах асвячаюць велікодную ежу. У некаторых рэгіёнах вобласці існуе традыцыя вэндзіць напярэдадні гэтай падзеі мяса, якое ў народзе называюць «вэнджанкай ці вандзонкай».

Святочныя імшы і асвячэнне традыцыйных велікодных страў пройдуць у храмах Віцебска ў наступныя гадзіны:

Кафедральны касцёл Езуса Міласэрнага (вуліца Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28) — імшы: 31 сакавіка ў 21.00; 1 красавіка — у 9.30, 11.30, 18.00. Асвячэнне велікодных страў: 31 сакавіка з 9.00 да 19.00 (кожную гадзіну).

Касцёл Святой Барбары (вуліца Ленінградская, 27) — імшы: 31 сакавіка ў 22.00; 1 красавіка — у 9.00, 10.30, 12.00, 15.00, 18.00. Асвячэнне велікодных страў: 31 сакавіка з 10.00 да 16.00 (кожную гадзіну).

Касцёл Святога Антонія (вуліца Гагарына, 46а) — імшы: 31 сакавіка ў 21.00; 1 красавіка — у 12.00. Асвячэнне велікодных страў: 31 сакавіка ў 10.00, 12.00, 15.00, 18.00.

Касцёл Святога Духа (вуліца Чкалава, 5а) — імшы: 31 сакавіка ў 21.00; 1 красавіка — у 10.30. Асвячэнне велікодных страў: 31 сакавіка ў 10.00, 12.00, 15.00.

Парафія Святога Уладзіслава (вуліца Генерала Іваноўскага, 5) — імша 31 сакавіка ў 21.00. Пасля яе — асвячэнне велікодных страў. 1 красавіка адбудуцца дзве імшы: у 10.00 — па-беларуску, у 12.00 — па-польску.

Тыя, у каго не атрымаецца прыйсці на службу ў касцёл, змогуць убачыць яе па тэлебачанні. Тэлеканал «Віцебск» пакажа прамую трансляцыю пасхальнай вігіліі, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. 31 сакавіка глядзіце яе ў 20.30 і 23.30. Паўтор — 1 красавіка ў 7.00 і 11.00.

←Апублікаваны расклад благаслаўлення страваў у Мінску да Вялікдня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика