Флэшмоб памяці Народнага паэта. Чытаем Гілевіча разам
Сумная навіна пра смерць апошняга народнага паэта Ніла Гілевіча агаромшыла Беларусь. Краіна ўзгадвае факты з жыцця паэта і чытае яго творы. TUT.BY прапануе арганізаваць флэшмоб: чытаць вершы знанага беларуса, запісваць тое на відэа, дасылаць нам альбо размяшчаць у сацыяльных сетках з хэштэгам #чытаемгілевіча.
На нашую просьбу адгукнуліся пяцёра неабыкавых медыйных персон Беларусі і прачыталі вершы, якія ім спадабаліся найбольш.
Дзмітры Мірончык, прэс-сакратар МЗС Беларусі
Анастасія Шпакоўская, актрыса, лідар гурта Naka
Аляксандр Куль, дырэктар па маркетынгу баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск»
Алег Гайдукевіч, першы намеснік старшыні ЛДПБ
Мікалай Чаргінец, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі
Зрабіце і вы так у гонар і ў памяць пра апошняга народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча. Відэа таксама можна дасылаць 31 сакавіка і 1 красавіка ў рэдакцыю TUT.BY на адрас media@tutby.com з пазнакай «Верш Гілевіча». Мы будзем дадаваць яго ў гэтую навіну і распаўсюджваць у сацыяльных сетках.
|
Больше видео вы найдете TUT и на нашем канале на YouTube. Подписывайтесь! |