Рэдакцыя "Газеты Слонімскай" атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі

Источник материала:  
02.03.2015 12:38 — Новости Общества
Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства рэдакцыі "Газеты Слонімскай" звінавачваюць у тым, што ў двух лютаўскіх нумарах (ад 11.02.2015 і ад 18.02.2015) у выданні не быў пазначаны наклад.

Такім чынам, рэдакцыя парушыла арт. 22 закона "Аб СМІ", які прадпісвае пазначаць наклад у выходных дадзеных, – лічаць у міністэрстве.

"Дапушчаныя парушэнні неабодна ліквідаваць пры выпуску чарговага нумару газеты "Газета Слонімская", пра што паведаміць Міністэрству інфармацыі РБ на працягу 10 дзён з моманту яго выхаду", – гаворыцца ў лісце ад 25 лютага за подпісам Ліліі Ананіч.

Галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук у гутарцы з прэс-службай ГА "БАЖ" паведаміў, што наклад выдання быў пазначаны на першай старонцы згаданых нумароў.




Нагадаем, што пасля атрымання двух папярэджанняў цягам года любое зарэгістраванае ў Беларусі выданне можа быць закрыта. 
←Беларусь выдала Армении бывшего руководителя "Билайна"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика