Нікуды без інавацый
17.12.2013
—
Новости Общества
Патэнцыял вышэйшых навучальных устаноў інжынерна-тэхналагічнага профілю Беларусі і Расіі абмяркуюць у Мінску.
II Форум Саюзнай дзяржавы ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю пройдзе з 16-га па 21 снежня на базе БНТУ. Арганізатарамі маштабнай акцыі выступаюць Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Расійскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт імя К.Э. Цыялкоўскага пры падтрымцы Пастаяннага камітэта СНД, Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства адукацыі і навукі Ра¬сійскай Федэрацыі.
Як адзначаюць арганізатары форуму, яго мэта — паказаць адукацыйны, навукова-тэхнічны і інавацыйны патэнцыял вышэйшых навучальных устаноў інжынерна-тэхналагічнага профілю дзвюх дзяржаў, а таксама садзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву праз стварэнне сумеснай адукацыйнай, сацыяльна-культурнай, навукова-тэхналагічнай і інавацыйнай інфраструктуры.
Удзельнікамі мерапрыемства стануць больш за 50 ВНУ Расіі і Беларусі, прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, навукова-даследчых арганізацый і суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы. У рамках форуму пройдзе больш за 17 навукова-адукацыйных мерапрыемстваў, у ліку якіх конкурс інавацыйных праектаў, устаноўчы з’езд Асацыяцыі ўдзельнікаў лагістычнай дзейнасці, выстава інавацыйных праектаў і прадукцыі, навукова-тэхнічных распрацовак, вучэбна-метадычных матэрыялаў і вучэбна-лабараторнага абсталявання і г.д.
Вера АРТЭАГА, «Р»