У Слоніме наладзілі выпуск падушак для будучых мам

Источник материала:  
21.11.2013 15:35 — Новости Общества

Слонімскі быткамбінат асвоіў выпуск спецыяльных падушак для цяжарных жанчын і маладых мам. Такая падушка дазваляе жанчыне прыняць зручную позу падчас сну ці адпачынку. Пасля яна можа спатрэбіцца і пры кармленні немаўляці.

Па словах работніцы Слонімскага быткамбіната, падушка вырабляецца ў форме літары "С". Яна напаўняецца сінтэпонам і выпускаецца разам з навалачкай.

Каштуе такая падушка без падатку на дабаўленую вартасць каля 150 тысяч рублёў.

Акрамя гэтай навінкі, слонімскія вытворцы з нядаўняга часу пачалі выпускаюць падушкі для падарожнікаў і падушкі з грачанай лузгі.

←Пацярпелі ад гвалту? Вам могуць дапамагчы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика