Пацярпелі ад гвалту? Вам могуць дапамагчы

Асноўнай прычынай канфліктаў у сем’ях звычайна становіцца злоўжыванне алкаголем, вымушанае сумеснае пражыванне былых мужа і жонкі і нізкі ўзровень культуры.
Для аказання дапамогі людзям, якія пацярпелі ад гвалту ў сям’і, штодзень ад 8.00 да 20.00 працуе агульнанацыянальная бясплатная “гарачая” лінія, тэлефон 8-801-100-8-801. На лініі працуюць псіхолагі і спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія аказваюць эмацыйную падтрымку, дапамагаюць знізіць крызіснае напружанне і прыняць рашэнне аб далейшых дзеяннях.
Юрысты даюць падрабязную інфармацыю аб адказнасці агрэсара, а таксама, якія дзеянні неабходна распачаць, каб абараніць сябе ад дамашняга гвалту. Званок бясплатны.
Таццяна СУБАЧ, старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце.
фота vashe-soznanie.ru