Такі вось аграсэрвіс – бібліятэчны

Источник материала:  
Абсталяваў яго па просьбе жыхароў мясцовы ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсервіс». У бібліятэцы — 5 пакояў. Тры з іх заняты пад кнігі. Два астатнія — для літаратурнага аб’яднання «Світанак» і музея знакамітых людей гаспадаркі.

На абанеменце бібліятэкі — 260 чытачоў. Акрамя вёскі Ручай, ёй карыстаюцца яшчэ жыхары суседніх — Папкі і Гуркі.

Гэта 20-я бібліятэка ў сельскай мясцовасці раёна. Яшчэ тут курсіруе «кнігарня на колах», бібліёбус, які дастаўляе літаратуру ў 42 самыя аддаленыя вёскі.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

НА ЗДЫМКУ: старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай БАГОВІЧ уручае сімвалічны ключ ад бібліятэкі яе загадчыцы Але ФІЛІПЁНАК.

Фота аўтара

←Объяснений много. Оправданий нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика