У Мядзеле прайшоў конкурс сярод аздараўленчых лагераў

Источник материала:  

Момант конкурсу.

У райцэнтры ў аўторак прайшоў раённы конкурс дзіцячых забаўляльна-гульнявых праграм аздараўленчых лагераў “Нясумныя канікулы”.

Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі ўстаноў адукацыі з розных куткоў Мядзельшчыны.

Свае праграмы яны дэманстравалі на сцэне амфітэатра. Праводзілі з дзецьмі розныя гульні, конкурсы. Вучні пераўвасабляліся і ў казачныя персанажы, і ў Каралеву Вялікабрытаніі – гэткі сцэнарый падрыхтавалі ўдзельнікі лагера “Лінгвісцёнак” з гімназіі-інтэрната.


Ацэньвала выступленні дарослае і дзіцячае журы. Лепшых адзначылі у трох намінацыях: сюжэтная гульнявая, танцавальна-забаўляльная і конкурсная праграмы.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←В Беларуси объявлен конкурс на тему современной белорусской гражданственности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика