Чэкі "Жыллё" можна пагасіць і пры рэканструкцыі жылля

Источник материала:  

Жыллёвы "квадрат" у пытаннях і адказах

Сёння на актуальныя пытанні чытачоў "Звязды" адказвае начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Горваль.

— Мая дачка будуе кааператыўную кватэру, таму ўзяла на гэтыя мэты буйны крэдыт. Ці можа мой родны адзінокі брат (без сям'і і дзяцей) аддаць ёй свае чэкі для пагашэння гэтага крэдыту? Брат збіраецца рабіць рамонт у сваёй хаце. Магчыма, будзе праводзіць газ... Свой крэдыт ён можа гасіць чэкамі "Жыллё"?

Лілія Юсук, Клецкі раён.

— Чэкі "Жыллё" могуць перадавацца толькі членам сям'і, якія будуюцца. Для вашай дачкі дзядзька членам сям'і не з'яўляецца. Не можа ён скарыстацца такімі чэкамі і пры стандартным рамонце. А вось што датычыцца правядзення газу, то тут існуюць нюансы... Брату трэба наведаць жыллёвы аддзел мясцовага выканкама і атрымаць там дакладную кансультацыю аб выкарыстанні чэкаў "Жыллё". Магчыма, яму будзе выдадзены дазвол на рэканструкцыю індывідуальнага жылога дома. У гэтым выпадку ў вашага брата з'явіцца магчымасць гашэння чэкаў "Жыллё" пры аплаце атрыманага мэтавага крэдыту на рэканструкцыю ўласнага дома.

— Ці будуць блокі ў інтэрнатах перадавацца пад арэнднае жыллё?

Наталля Барташ,г.п. Мачулішчы.

— Пакуль не.

— У нас прапануюць будавацца па рэальным кошце квадратнага метра 6,7 млн рублёў. Аднак ільготны крэдыт дадуць у меншым аб'ёме, бо адпаведная пастанова Саўміна вызначыла сярэдні кошт будаўніцтва жылля ў памеры 4,6 млн рублёў за квадратны метр. Атрымліваецца, што астатнія 2,1 млн рублёў за будаўніцтва жыллёвага квадрата "чаргавікі" павінны аплаціць з уласных сродкаў?

Таццяна Сініцкая, г.п. Мачулішчы, Дзіяна Давідовіч з Мінска.

Падобнае пытанне мы атрымалі і ад спадарыні Таццяны са Слоніма, Аляксандра з Мінска і іншых нашых чытачоў.

— Так, астатнія грошы на будаўніцтва жылля забудоўшчыкі павінны шукаць самастойна. У дзяржавы сёння не хопіць сродкаў фінансаваць ільготнае будаўніцтва жылля на 100 працэнтаў.

Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.

←Спросите у министра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика