Рыхтуемся да свята: "Равесніку" сёння 55!

Источник материала:  

Святочны канцэрт, прысвечаны 55-годдзю творчай дзейнасці заслужанага аматарскага калектыву Беларусі, ансамбля танца "Равеснік" Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў, пройдзе сёння, 28 лютага, у вялікай зале Палаца Рэспублікі.

Ансамбль, створаны ў 1958 годзе, зараз з'яўляецца адным з найлепшых і найстарэйшых дзіцячых калектываў нашай краіны.

З вялікім поспехам "Равеснік" выступаў не толькі па ўсёй Беларусі, але і за яе межамі: у Расіі і ва Украіне, Эстоніі і Латвіі, Польшчы і Румыніі, Балгарыі, Італіі, Францыі, Германіі...

У праграме канцэрта будуць прадстаўлены беларускія народна-сцэнічныя танцы, харэаграфічныя кампазіцыі і жартоўныя танцавальныя малюнкі. На сцэне выступяць юныя артысты ўсіх узростаў: малыя, якія яшчэ не ходзяць у школу, і тыя, хто ўжо неўзабаве стане дарослым.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

Рыхтуемся да свята: "Равесніку" сёння 55!

←Спросите у министра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика