Ці гатовыя вы да маразоў?

Источник материала:  

Апытанне праводзілі ў Маладзечне.

Аляксей Аніскевіч, інжынер-праграміст:


– Ніяк не рыхтаваўся, але падрыхтаваны! Буду піць часцей гарачы чай. Пабольш буду дома. Тым больш, што ўжо хварэю, вось набыў фруктаў, каб назапасіцца вітамінамі.

Крысціна Абрамян, вучаніца:


– Мне не холадна на вуліцы. Нават люблю зіму, калі яна не зацягваецца. А вось у нашай школе №8 – холадна.

Міхаіл Белакапытаў, гандляр:



– Трэба набываць валёнкі, на рынку ў нас прадаюць. Маразы будуць недзе да канца сакавіка, кажуць. Але я не буду ад іх уцякаць – наадварот, неабходна быць на вуліцы, каб дыхаць свежым паветрам.

Юлія Зянько, студэнтка:



– Так, але не вельмі хочацца, каб яны надышлі. На вуліцу буду выходзіць толькі па тэрміновых справах, а дома – каля батарэі, плед, гарачы чай. Вельмі добрая ідэя – частаваць гарачым чаем у палатках у цэнтры горада. Можна іх нават некалькі арганізаваць.

Ганна Канурэнка, бібліятэкарка:



– У маразы ўсё будзе як звычайна, яны мне не перашкода. Я люблю зіму, праўда, мяккую, як на пачатку тыдня. Люблю катацца на каньках, хаджу ў Лядовы палац.

Яўген Чарніцкі, навучэнец:



– Так, усё нармальна. Зіма нават падабаецца. На вуліцы вечарам і ноччу ціха, ніхто не ходзіць. Вельмі прыгожа, калі снег на дрэвах ляжыць.

Анатоль Клімовіч, пенсіянер:



– Дык маразоў не будзе моцных. Мінус 17, не болей. Можа, толькі ў Віцебскай вобласці будуць, а ў нас жа захад. 64 гады пражыў, перажыву і маразы.

Зоя ХРУЦКАЯ.

←Минторг ведет проверку по факту незарегистрированного розыгрыша призов среди пользователей ЕРИП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика