Як у вашай сям'і звычайна адзначаюць Каляды?

Источник материала:  
Анастасія КУХАРЧУК, кіраўнік фермерскай гаспадаркі "ЕВА-ЛЭНД" Жабінкаўскага раёна:

— Гэта любімае свята з дзяцінства. Калі мы былі малыя, то чакалі на Каляды падарункаў. Да гэтага дня ўсім спраўлялі абноўкі, а яшчэ дзецям давалі невялікія грошы, якія можна было траціць самастойна. Атрыманне падарункаў станавілася цэлым абрадам. Мы чакалі, пакуль дарослыя прыйдуць з царквы, павіншуюць усю сям'ю, сядуць за стол. Вось тады і пачынаўся працэс адорвання. З тых часоў у душы засталося нешта вельмі светлае і добрае. А цяпер мы абавязкова ўсе з'язджаемся на Каляды да мамы. Ёй 81 год, яна жыве ў Як у вашай сям'і звычайна адзначаюць Каляды?Моталі Іванаўскага раёна. Брат з дзецьмі-ўнукамі, сястра з сямействам і я са сваімі таксама ўжо ўнукамі абавязкова выбіраемся да мамы. Цяпер мы вязём матулі падарункі. Сустракаемся ўсе, абменьваемся навінамі, разам гатуем святочны стол. Дарэчы, ездзілі ў гэты дзень у Моталь заўсёды, нават у атэістычныя часы. Бо мама свята Божага Нараджэння лічыла галоўным святам. А цяпер яно паступова стала святам сямейнага яднання і любові.

  Таццяна АЛЕСІК, пенсіянерка з вёскі Збураж Маларыцкага раёна:

— Ніводнае свята ў нашай сям'і, як і ў вёсцы, не абыходзіцца без бабкі. Так мы называем хлеб з грэцкай мукі, які выпякаем самі. Я загадзя рыхтую муку, мялю грэчку ў сваіх жорнах, потым замешваю цеста. Хлеба рашчыняю звычайна многа, каб хапіла на святы і з сабой усім дарагім гасцям — дзецям і ўнукам. Цеста трэба не толькі вымесіць, каб яно адставала ад рук, але і падбіваць пры вымешванні, каб яно само варушылася, — так рабілі мая мама і бабуля. А выняўшы з печы бохан, я яго "ўмываю" халоднай вадой. Тады скарынка не будзе надта цвёрдай. Некаторыя дабаўляюць у бабку маргарын і яйкі, а я раблю свой хлеб посным, і яго можна ўжываць на куццю.

  Віталь ПЯЧКО, галоўны спецыяліст камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці:

— За захаванне традыцый у нашай сям'і адказвае бабуля. Таму ў нас заўсёды бывае святочная куцця з 12-ю стравамі, з сенам пад абрусам. Усе пакаленні сям'і збіраюцца за сталом. А назаўтра, калі бывае снег, абавязкова катаемся на санях. Мае бацькі трымаюць коней.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←Фильмы стирают «белые пятна»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика