Зімовая творчасць

Источник материала:  

Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў ладзіцца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Выстава — гэта вынік правядзення рэгіянальных этапаў, якія прайшлі ў кожнай абласной установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

"Зіма", "Каляды Хрыстовы", "Новы год" — наведвальнікі змогуць ацаніць больш за 300 індывідуальных і калектыўных творчых работ такой тэматыкі з усіх куткоў Беларусі. Вырабы выкананы ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выцінанка, саломка, маляванка, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен, аўтарская лялька, мяккая цацка; кампазіцыі на калядную тэматыку, навагоднія ялінкі з розных матэрыялаў. Самыя цікавыя, яркія і змястоўныя дзіцячыя працы былі прадстаўлены ў Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным свяце з удзелам кіраўніка дзяржавы для дзяцей, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці, спорце.

Выставу можна наведаць да 26 студзеня 2013 г. у выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 16. Уваход вольны.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

Зімовая творчасць

←Фильмы стирают «белые пятна»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика