Што з традыцыйных страў будзе на вашым навагоднім стале?
![Што з традыцыйных страў будзе на вашым навагоднім стале?](http://www.21.by/pub/news/2012/12/1356123619660653.jpg)
— Будзе мясная нарэзка прадукцыі Ваўкавыскага і Гродзенскага мясакамбінатаў. Абавязкова — адвараная бульба са смажанай курыцай. Дарэчы, неяк жонка рабіла бульбяныя грыбочкі. Ножка і капялюшык — з бульбы, толькі капялюшык — у "мундзіры". Запякаецца ў духоўцы. Трэба папрасіць, каб на Новы год менавіта такім чынам бульбу падавала... Хлеб — "Барадзінскі" ці "Нарачанскі". З напояў мне, па традыцыі, — трохі гарэлкі, цешчы — каньячку, жонцы — паўсалодкае шампанскае, 3-гадоваму сыну — сок. Ну і, вядома, шмат цукерак айчыннай вытворчасці!
![Што з традыцыйных страў будзе на вашым навагоднім стале?](http://www.21.by/pub/news/2012/12/1356123619713690.jpg)
— Традыцыйная страва, якую я гатую на кожны Новы год, — качка з яблыкамі і чарнаслівам. Сёлета думаю зрабіць пару салатаў. Адзін з іх — дакладна з морапрадуктаў, другі, пэўна, з курыцай і вінаградам... Абавязкова будуць шампанскае і мандарыны.
![Што з традыцыйных страў будзе на вашым навагоднім стале?](http://www.21.by/pub/news/2012/12/1356123619732106.jpg)
— Я нарадзіўся і вырас у Беларусі, у Мінску. Але вось ужо шмат гадоў жыву і працую ў Вене... Добра памятаю беларускі традыцыйны стол на Новы год. Але і тут, у Вене, гэтае свята не абыходзіцца без салата "аліўе" і "селядца пад шубай". Такія стравы я дазваляю сабе толькі раз на год. У астатні час — выключна здаровае харчаванне. Плюс рэгулярныя заняткі спортам — бег, хакей...
Святлана БАРЫСЕНКА.