Народы Беларусi, Расii i Украiны маюць агульнае мiнулае i будучыню

Источник материала:  

Аб гэтым 14 кастрычнiка заявiў Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Кiрыл на адкрыццi помнiка папярэдняму Прадстаяцелю РПЦ Патрыярху Аляксiю ІI у Мiнску каля храма Усiх Святых, перадае БЕЛТА.

"Беларусь, Расiя, Украiна — тры брацкiя народы, звязаныя адзiным лёсам, адзiным мiнулым i, упэўнены, маючыя адну будучыню", — сказаў Патрыярх.

"Я з радасным пачуццём ступiў на благадатную беларускую зямлю ў дзень свята Пакрова Прасвятой Багародзiцы", — адзначыў Прадстаяцель РПЦ. Патрыярх сказаў, што Святую Русь нездарма лiчаць доляй Прасвятой Багародзiцы, таму што мала хто з еўрапейскiх народаў зазнаў столькi выпрабаванняў i бед, як народы Беларусi, Расii i Украiны.

Народы Беларусi, Расii i Украiны маюць агульнае мiнулае i будучыню

Гаворачы пра спачылага Патрыярха Аляксiя II, Патрыярх Кiрыл падкрэслiў, што служэнне яго папярэднiка пачалося з вельмi цяжкага часу: "Гэта быў час распаду адзiнай дзяржавы. Цэнтрабежныя сiлы былi настолькi вялiкiя, што яны маглi разбурыць не толькi гiстарычнае адзiнства нашых народаў, але i адзiнства царквы". Аднак, як адзначыў Патрыярх Кiрыл, захавалася i адзiнства царквы, i адзiнства народаў. "Мы гаворым аб адзiнай прасторы Святой Русi", — сказаў ён. Прадстаяцель РПЦ адзначыў, што ў гэтым вялiкая роля менавiта Патрыярха Аляксiя II. Ён дадаў таксама, што Патрыярх Аляксiй II зрабiў шмат для адраджэння храмаў, манастыроў i г.д.

"Знамянальна, што гэты помнiк узведзены тут, у Мiнску. Гэта знак удзячнасцi Беларускай царквы i беларускага народа спачыламу Свяцейшаму Патрыярху", — сказаў ён.

Пасля заканчэння цырымонii адкрыцця помнiка Патрыярх аб'явiў, што ўсiм прысутным будуць на памяць раздадзены невялiкiя абразкi ў гонар свята Пакрова Прасвятой Багародзiцы.

Як паведамлялася, вiзiт Патрыярха Кiрыла прымеркаваны да 400-годдзя Крупецкага абраза Божай Мацi. Планавалася, што Прадстаяцель РПЦ узначалiць лiтургiю ў Свята-Пакроўскiм храме, якi пабудаваны ў Мiнску на месцы з'яўлення гэтага абраза. Аднак праграма вiзiту была скарэктавана, i богаслужэнне ўзначалiў Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi. Таксама ў гэтай службе ўдзельнiчалi некалькi беларускiх епiскапаў.

←Пограничники своих не забывают

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика