Чыгунка — аматарам футбола

Источник материала:  

Для перавозкі пасажыраў і балельшчыкаў на міжнародны футбольны матч групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж БАТЭ і ФК "Баварыя" будуць прызначаны прыгарадныя электрацягнікі.

Як удакладнілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, 2 кастрычніка гэта будзе электрацягнік Барысаў — Мінск адпраўленнем з Барысава ў 19.05, прыбыццём у Мінск у 20.13 (без прыпынкаў), 3 кастрычніка — электрацягнік Мінск — Барысаў, які адправіцца са сталіцы ў 1.07 і прыбудзе ў Барысаў у 2.18 (без прыпынкаў).

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Мы хотим порядка. И всем его желаем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика