Рыбнае Белае

Источник материала:  

Шэсць працэнтаў усёй сажалкавай рыбы ў Беларусі вырошчваецца ў старэйшай рыбагадоўчай гаспадарцы — доследным рыбгасе "Белае" Жыткавіцкага раёна. Гісторыя гаспадаркі пачалася яшчэ задоўга да вайны. А назва да яе перайшла ад суседніх аднайменных возера і вёскі. У гэтыя дні тут поўным ходам ідзе адлоў рыбы. Яго вядуць тры рыбалавецкія брыгады.

— Наша задача — адлавіць тысячу тон таварнай рыбы, з якіх 870 тон мы павінны паставіць на спажывецкі прылавак, — паведаміў дырэктар гаспадаркі Віктар Дашкевіч. — На поўны адлоў з адной сажалкі ідзе чатыры дні. Спадзяёмся, усе ўзятыя намі планы выканаем да канца лістапада, бо ў нас працуюць шмат добрых спецыялістаў не толькі на адлове і сартаванні рыбы, але і ў іншых вытворча-гаспадарчых звёнах.

Фота Анатоля Клешчука.

Рыбнае Белае

←«В городах живут с горячей водой, а мы добываем ее из колодца и греем бойлером…»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика