"Маладосць", верасовы букецік

Источник материала:  

"Маладосць", верасовы букецікВерас на вокладцы дзявятага нумара "Маладосці" фігуруе тры разы: назва найсціплейшай восеньскай кветкі, выява яе і... псеўданім цёзкі. Юбілей Зоські Верас адзначаны ў нумары артыкулам-успамінам Уладзіміра Содаля "Верасовы букецік". Яшчэ адна круглая дата — стагоддзе Максіма Танка — сталася нагодай змясціць на старонках часопіса лісты да народнага паэта, напісаныя рознымі людзьмі ў розныя гады. Шчырасць у іх, вастрыня пачуццяў і думак — непадробная. Такімі ж словамі можна ахарактарызаваць і размову пра сучаснае тэлебачанне ў рубрыцы "Спрэчны момант": вострая і з характарам.

Проза нумара прадстаўлена "спантаннымі" думкамі Кацярыны Безмацерных, жыццёвымі назіраннямі Святланы Саўко, "Апошняй надзеяй" Сяргея Белаяра, а таксама заканчэннем феерычнай аповесці Алёны Беланожкі "Чамадан з кракадзілавай скуры". Паэтычныя старонкі напоўнены крышталём творчасці Дзмітрыя Пятровіча, Рагнеда Малахоўскага і Аксаны Дашкевіч.

Чытайце "Маладосць" і ў інтэрнэце — на старонцы www.maladost.lіm.by.

←«В городах живут с горячей водой, а мы добываем ее из колодца и греем бойлером…»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика