«Свята хлеба»

Источник материала:  

Самы вялікі дажыначны каравай з новага ўраджаю зрабілі пекары Магілёўшчыны. "Волат"-прыгажун быў прадстаўлены на выстаўцы караваяў і хлебабулачных вырабаў Магілёўскай  вобласці "Свята хлеба" ў Горках.

— Герб на сапраўдным перніку, фігуркі — з салёнага цеста, а камбайн — з цёмнага шакаладу — усе прыгожыя дэталі каравая можна смела з'есці! Вось снапы, што вянчаюць каравай, рабілі тыдзень. А сам каравай — больш за два! — распавяла аўтар святочнага каравая, кандытар "Магілёўхлебпрама" Алена АХАРЦАВА.

Караваі ў выглядзе кошыка і печкі, млына і царквы, незвычайныя булкі і печыва — на жаль, прыгожыя хлебабулачныя вырабы можна было толькі сфатаграфаваць. Але побач смачную прадукцыю можна было і набыць.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

«Свята хлеба»

←Лукашэнка звольніў намесніка камандуючага ваенна-паветранымі сіламі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика