Лукашэнка звольніў намесніка камандуючага ваенна-паветранымі сіламі
24.09.2012 21:41
—
Новости Общества
Лукашэнка звольніў намесніка камандуючага ваенна-паветранымі сіламі
![Лукашэнка звольніў намесніка камандуючага ваенна-паветранымі сіламі](http://www.21.by/pub/news/2012/09/1348527612186631.jpg)
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 верасня, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны. Падставай для звальнення стаўся пункт 217.2 “Палажэння аб парадку прахаджэння вайсковай службы”. З яго вынікае, што Уладзімір Баштаненка звольнены з Узброеных сілаў “па хваробе ― на падставе заключэння вайскова-лекарскай камісіі аб прызнанні яго непрыдатным да вайсковай службы”.