Місія АБСЕ адзначыла станоўчыя змены ў выбарчым працэсе

Источник материала:  

Кіраўнік кароткатэрміновай назіральнай місіі АБСЕ Матэа Мекачы сцвярджае, што выбарчая кампанія дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праводзілася адкрыта. "Збольшага наша ацэнка пазітыўная", — дадае Антоніа Мілашоскі, кіраўнік доўгатэрміновай місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі.

У якасці станоўчых змен місія адзначае тое, што ўпершыню палітычныя партыі змаглі выстаўляць кандыдата ў межах выбарчай акругі, у якой няма абласнога аддзела партыі. Гэта павысіла колькасць намінаваных ад партыі кандыдатаў. Станоўча ацэнены датэрміновае галасаванне і агульныя працэдуры ў дзень выбараў. Аднак у АБСЕ ёсць нараканні датычна таго, што "значнай колькасці назіральнікаў адмовілі ў магчымасці сачыць за падлікам галасоў". Па словах прадстаўнікоў місіі, да стала, дзе адбываўся падлік галасоў, нельга было падыходзіць бліжэй за 7-8 метраў. Нараканні АБСЕ таксама датычаць таго, што выбарчая кампанія слаба асвятлялася СМІ. Увага прэсы была сканцэнтравана на іншых тэмах.

Увогуле ж АБСЕ выказвае надзею на тое, што з Беларуссю будзе добрае сяброўства. "Тое, што місію запрасілі на выбары, — гэта крок, які сведчыць аб важнасці працы АБСЕ для кіраўніцтва краіны", — кажа Антоніа Мілашоскі.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Лукашэнка звольніў намесніка камандуючага ваенна-паветранымі сіламі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика