Гарыць салома...
23.08.2012
—
Новости Общества
Паблізу вёскі Асанава ў Маладзечанскім раёне загарэлася салома. Сцюкаваная ў кацёлкі – пасля абмалоту – салома загарэлася не сама па сабе, а ўвыніку падпалу.
Так ва ўсякім разе мяркуюць супрацоўнікі Мададзечанскага гаррайадзела па надзвычайных сітуацыях. Цяпер высвятляецца, хто гэта мог учыніць і якая фінансавая шкода нанесена аграфірме “Лебедзева” – у агні прапала амаль сто тон саломы.