Чарадзей з Гародні...

Источник материала:  
Мужчына гэты, Мікалай Мікалаевіч, незвычайных здольнасцей: можа па фатаграфіі вызначыць, на якія хваробы  пакутуе чалавек. А яшчэ ён – народны  лекар...

Пра ягоныя чарадзейныя  ды лекарскія здольнасці ходзяць  легенды. Народ едзе не адно з Гарадзеншчыны, але з усіх куткоў свету – з Германіі, Чэхіі, Расіі, Ізраіля, Індыі і нават з Новай Зеландыі... Лечыць дзядзька Мікалай зёлкамі, якія збірае пад Баранавічамі, Навагрудкам, Смаргонню, у Белавежы... У ягонай “зёлкавай аптэцы” больш за сотню розных траў.   

Не варта думаць, што Мікалай Мікалаевіч нейкі шарлатан і хцівец – нічога падобнага! Свае ўнікальныя веды ён чэрпае ў асноўным са старадаўніх медычных кніг, тым кнігам па сотні гадоў. Да ўсяго – і сам ён медык па адукацыі, скончыў некалі медінстытут у Ташкенце. Усё жыццё спасцігае народны доктар тыбецкую і кітайскую медыцыну. А яшчэ ён піша музыку, захапляецца вершатворчасцю, нават ладзіць аўтарскія вечарыны арганнай музыкі... Словам, унікальная асоба.

А пачалося ўсё  даўно, у 18-гадовым узросце... Неяк на вяселлі сябра Мікалай выйшаў на ганак, каб зацягнуцца цыгарэтай. І раптам убачыў насупраць абраз  маладога мужчыны... Той стаяў і  ўважліва пазіраў на хлопца... І хоць дагэтуль курыў Мікола як не з 8-мі год, цяпер не здолеў нават паднесці тую цыгарэту да вуснаў – ахвота разам адпала... Так і кінуў паліць.

Мікалай Мікалаевіч упэўнены, што абраз таго мужчыны (ён з’яўляецца штодня па вечарах) –  ягоны анёл-захавальнік. Анёл даў  яму здольнасці, якія на карысць усім людзям. І ён жа неаднойчы ратаваў самога Мікалая Мікалаевіча, аднойчы проста збярог ад немінучай смерці...  Ехаў на машыне, а руль сам сабою вывернуўся з рук, машына з’ехала на абочыну, ледзь не ў кювет. А ў гэты момант наводдалі сутыкнуліся два аўтамабілі – загінулі двое... На іх месцы мог быць цяперашні народны лекар. Толькі іншае ў яго, па ўсяму, прадвызначэнне...

 

 

←Гарыць салома...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика