Новай "фішкай" Віцебска, вядомага на ўвесь свет дзякуючы Марку Шагалу, які тут нарадзіўся і юбілей якога нядаўна адзначылі, сталі 3D графіці-выявы на асфальце, на тратуарах. Некаторыя выявы настолькі рэальныя, што людзі здалёк прызнаюць іх за такіх жа пешаходаў і стараюцца абысці.

Аказваецца, іх аўтары — пачаткоўцы, але, пагадзіцеся, вельмі перспектыўныя мастакі — будучыя дызайнеры Кірыл Кулікоў і Станіслаў Рабунскі. Першы — студэнт Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, другі — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яны нават стварылі "каманду "Двуграннік", якая ў Санкт-Пецярбургу на фестывалі вулічнага мастацтва была прызнана адной з самых моцных. Усе, хто жадае ўбачыць іх творы, могуць нават не прыязджаць спецыяльна ў Віцебск, бо яны размешчаны на старонцы ў папулярнай сацыяльнай сетцы "В контакте".
Аляксандр ПУКШАНСКІ