Малакавоз, пiвавоз, вiнавоз...

Источник материала:  

Больш за паўтысячы паменшаных копiй машын прадстаўлены ў Вiцебскiм краязнаўчым музеi на выставе "Аўтамабiль на далонi". Вось ужо больш за чвэрць стагоддзя гэтыя мiнiяцюрныя мадэлi-копii збiрае вiцебскi калекцыянер Леанiд Ялаў. Што цiкава, нямала машынак гэты апантаны сваёй справай чалавек стварыў сам.

На выставе можна ўбачыць розныя мадэлi аўто, якiя выраблялiся ў розныя гады на тэрыторыi цяперашняй Садружнасцi незалежных дзяржаў. Асаблiвы iнтарэс у наведвальнiкаў выклiкаюць машыны спецыяльнага прызначэння — ваеннай аўтаiнспекцыi, газавай службы, дзяржаўнай паляўнiчай iнспекцыi i iншыя. А вось ад прыгажосцi так званых "членавозаў" (менавiта так у савецкiя гады ў народзе жартам называлi шыкоўныя лiмузiны чорнага колеру, на якiх вазiлi кiраўнiкоў савецкай краiны, членаў палiтбюро) лiтаральна нельга вачэй адарваць. Каля мадэляў гэтых элiтных аўто ёсць i фота кiраўнiкоў ЦК КПСС, каб наведвальнiкi ведалi, каго менавiта i ў якiм лiмузiне вазiлi.А

Малакавоз, пiвавоз, вiнавоз...

ляксандр ПУКШАНСКІ. Фота аўтара.

Малакавоз, пiвавоз, вiнавоз...

ляксандр ПУКШАНСКІ. Фота аўтара.

←Глыбокае рыхтуецца да свята

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика