На веласіпедзе ў Будслаў

Источник материала:  

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў веласіпедную пілігрымку ў санктуарый Маці Божай у Будславе.

Раніцай каля муроў касцёла святых Сымона і Алены людзей хапала. Сабраліся тыя, хто вырашыў выправіцца ў штогадовае паломніцтва да абраза Маці Божай, апякункі Беларусі, не пешшу, не на аўтобусах, а на веласіпедах. Разам з вернікамі і Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп, які не толькі блаславіў пілігрымаў на добры шлях, але і правёў на веласіпедзе вернікаў з Мінска.

На веласіпедзе ў Будслаў— Да Будслава ад сталіцы 120 кіламетраў. У дарозе вернікі (агулам з Мінска выправілася 17 чалавек) будуць тры дні, — тлумачыць ксёндз Юрый Санько, часова выконваючы абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі. — Гэта адно з шэрагу паломніцтваў у Будслаў. Тры дні таму са сталіцы выправілася пешае, колькасць якога — 300 чалавек. А пазаўчора рушыла пакутная пілігрымка, людзі якой харчуюцца толькі хлебам і вадой.

Як дадаў ксёндз Юрый, на веласіпедах у Будслаў паехалі і з іншых парафій. Таму агульная колькасць пілігрымаў-веласіпедыстаў з розных мясцін краіны будзе значна большай.

— У нас на вёсцы іншага транспарту не было. Конь, ногі і веласіпед, — з усмешкай кажа Мітрапаліт. — Я амаль кожны дзень на веласіпедзе езджу.

Тарас ШЧЫРЫ, фота аўтара.

←Лето разгорается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика