Мары сапраўды здзяйсняюцца

Источник материала:  

Карэспандэнт "Звязды" Уладзімір Здановіч разам з вядомымі айчыннымі спартсменамі прыняў удзел у лёгкаатлетычным прабегу "Табе, Беларусь, прысвячаецца!".

Біятланістка Дар'я Домрачава, баскетбаліст Ягор Мешчаракоў, хакеіст Уладзімір Дзянісаў, футбаліст Сяргей Гурэнка, хакеіст Віктар Касцючонак... Выйсці на дыстанцыю вядомых суайчыннікаў і сотні простых аматараў бегу падштурхнуў далёка не банальны інтарэс.

— Бег сам па сабе аб'ядноўвае. І нам хацелася, каб прабег дапамог балельшчыкам пакантактаваць з кумірамі, сфатаграфацца, прабегчы разам з імі дыстанцыю, — кажа Сяргей Шчурко, журналіст, каардынатар праекта.

Акрамя таго, забег — частка акцыі "Мары здзяйсняюцца", мэта якой — фінансавая дапамога лячэнню дзяцей у Бараўлянскім анкалагічным цэнтры. Ахвотны набываў майку за 70 тыс. рублёў і адразу рабіўся ўдзельнікам праекта.

— Быў складзены спіс з 9 дзяцей, якім неабходна дапамога. Мы сабралі прыкладна 4,8 млн рублёў, але будзем яшчэ дадаваць грошы. А на наступным тыдні збіраемся перадаць усё неабходнае, што папрасілі дзеці, — дадаў Сяргей Шчурко.

Тарас ШЧЫРЫ.

←Лето разгорается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика