Клубніцы, чарніцы і салёныя агуркі

Источник материала:  

Пройдзе яшчэ колькі часу, і жыхары Уздзеншчыны распачнуць ціхае паляванне, пацягнуцца ў навакольныя лясы па багатыя дары маці-прыроды, пачнецца сезон збору і нарыхтоўкі дзікарастучай прадукцыі, гародніны і фруктаў.

Пачатак размовы з начальнікам аддзела вытворча-нарыхтоўчай і знешнеэканамічнай дзейнасці рай-спажыўтаварыства Галiнай Ламака пацвердзіў наша меркаванне аб гатоўнасці нарыхтоўшчыкаў да адказнейшага перыяду ў сваёй рабоце. Тут, як і ў папярэднія гады, поўнасцю ўжо падрыхтаваны да гэтага.

— Мы ўжо наведаліся і сазваніліся з пастаяннымі сваімі пастаўшчыкамі, — гаворыць Галіна Мікалаеўна, — удакладнілі папярэднія аб’ёмы, тэрміны, цэны.

Канечне, многае ў ходзе работы давядзецца мяняць, карэкціраваць. Нязменнымі толькі будуць планы. Многія жыхары горада, вяскоўцы ўжо адчулі вынiкi старанняў. Праўда, першыя клубніцы, якія завезлі з Лунінецкага раёна, аказаліся некалькі «кусачымі»па цане, але 230 кілаграмаў разышліся, доўга не затрымаўшыся на прылаўках гандлёвых кропак. Ды і вельмі хутка салодкая ягада паспела на градках вяскоўцаў, гараджан-дачнікаў.

У дзень, калі мы наведваліся ў арганізацыю, нарыхтоўшчык Сяргей Панчанка адпраўляўся ў чарговы ваяж на Брэстчыну па клубніцы для прамысловай перапрацоўкі. У вёсках поўдня рэспублікі Сяргея Сяргеевіча добра ведаюць, ён адказна і сур’ёзна ставіцца да сваіх абавязкаў. Таму ніколі не вяртаўся яшчэ з пустымі рукамі з такіх паездак.

Наогул, прозвішча Панчанкаў-нарыхтоўшчыкаў добра вядома не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Маці Ларыса Міхайлаўна — старажылка нарыхтоўчай службы, больш за 27 гадоў аддала жанчына працы ў арганізацыі. Адзіны стацыянарны нарыхтоўчы пункт працуе ў вёсцы Світалаўка, у памяшканні заўсёды чыста, прыбрана, як і на навакольнай тэрыторыі. Праўда, пакуль тут ціхавата…

На змену клубніцам, як правіла, адразу ж прыходзяць чарніцы, якіх чакаецца, па папярэдніх прыкідках, неблагі ўраджай. Адразу ж у 63 гандлёвых кропках раёна і горада прыбавіцца работы.

— Раней закупленыя лясныя чорныя ягады мы пастаўлялі на харчовыя камбінаты сталічнай вобласці, — гаворыць Галiна Ламака. — Летась рызыкнулі і адгрузілі амаль 8 тон такой ягады ў Латвію на фірму «Гірус». Сёлета ж на экспарт адправім лясной вітаміннай прадукцыі ў два—два з паловай разы больш. Трэба ж і нам зарабляць валюту, балазе міжнародны кантакт наладжаны…

А яшчэ ўздзенскія нарыхтоўшчыкі разлічваюць на пашырэнне гандлю з расійскай сталіцай. У мінулым годзе ў Маскву адправілі звыш 80 тон бульбы, і ўся яна разышлася, як кажуць, на ўра. Сталовыя бурачкі таксама прыйшліся даспадобы масквічам. У далёкі рэйс рыхтуюцца яшчэ некалькі грузавікоў як з бульбай, так і з буракамі.

Летась у сховішчы было закладзена 230 тон другога хлеба. Клубні выдатна захаваліся, маюць даволі прывабны таварны выгляд. Таму ўсю восень, зіму, вясну, ды і цяпер, пакуль яшчэ не падышла маладая бульбачка, попыт і на старую яшчэ існуе. І не толькі ў гарадскіх, але і ў вясковых крамах. Значыцца, ёсць стымул для далейшай работы.

У аддзеле нарыхтовак не гоняцца за экзотыкай, робіцца стаўка на прадукцыю ўласных падворкаў, палеткаў гападарак раёна. Сезонна завозяцца кавуны, дыні, ківі, вінаград і г.д. Але перавага па-ранейшаму аддаецца беларускай страве — агуркам, памідорам, капусце, бульбе. Летась рэалізавалі 9,5 тоны засоленых агуркоў, 12 тон квашанай капусты.

Надзвычай смачнымі, хрусткімі выходзяць з рук Людмілы Аляксандраўны Сізовай, Алены Мікалаеўны Прыёмка і Святланы Міхайлаўны Леус засоленыя, адзін ў адзін, агуркі. За дваццаць з лішкам гадоў працы на засольным пункце яны выпрацавалі свае «сакрэты» тонкай ва ўсіх тэхналагічных працэсах аперацыі.

Калі ж сёлета ўродзіцца антонаўка, то нідзе больш вы не адведаеце больш смачных мочаных яблыкаў.

←Сегодня по всей Беларуси отмечают день памяти и печали

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика