Зафіксаваны рэкордны продаж акцый завода пеністых вінаў

Источник материала:  

Беларуская валютна-фондавая біржа зафіксавала рэкорд па продажы акцый Мінскага завода пеністых вінаў. За адзін дзень таргоў 6 чэрвеня было прададзена акцый больш, чым за ўвесь папярэдні месяц, паведаміла карэспандэнту "Звязды" ТАА "Агенцтва дзелавых сувязяў".

13986 акцый завода на суму амаль 2 мільярды 400 мільёнаў беларускіх рублёў — такі вялікі аб'ём таргоў перавысіў продаж акцый за ўвесь перыяд, пачынаючы з 2 мая (па звестках на 5 чэрвеня, было прададзена 12889 акцый). Рост колькасці заявак па куплі напярэдадні заканчэння таргоў ужо адзначаўся. Аднак 5 чэрвеня ён яшчэ вырас (за адзін дзень паступілі заяўкі на амаль 3 тысячы акцый). Прададзена ўжо 26875 акцый на суму больш за 4,5 мільярда рублёў, альбо 11,2% ад усяго аб'ёму дадатковага выпуску. Нагадваем, што продаж акцый скончыцца 15 чэрвеня. Кошт адной акцыі — 171450 беларускіх рублёў.

←Беларускі гісторык Захар Шыбека з'ехаў жыць у Ізраіль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика