Беларускі гісторык Захар Шыбека з'ехаў жыць у Ізраіль
07.06.2012 23:58
—
Новости Общества
Беларускі гісторык Захар Шыбека з'ехаў жыць у Ізраіль
Нагадаем, Захар Шыбека — доктар гістарычных навук, даследуе гісторыю беларускіх гарадоў (з'яўляецца адным з лепшых спецыялістаў па гісторыі Мінску XIX-XX стагоддзяў), аўтар кнігі па гісторыі Беларусі. У ліпені яму споўніцца 64 гады. Неаднойчы Захар Шыбека з'яўляўся ў якасці эксперта ў нашым эфіры.
Каб спраўдзіць інфармацыю, што ён з'язджае за мяжу, Еўрарадыё ў чацвер каля 19.30 па беларускім часе патэлефанавала Захару Шыбеку.
"Я ўжо стаю на пасадку на Мінск — Тэль-Авіў, таму інфармацыя дакладная..., — кажа Шыбека. — Я думаю, што Беларусь мяне не згубіць. Таму што, дзе б я не жыў, я ўсё роўна застаюся беларусам. Пастараюся і ў Ізраілі працаваць на Беларусь, на беларускую ідэю...".
Што да матываў ад'езду на сталае месца жыхарства ў Ізраіль, то Захар Шыбека сказаў наступнае: "Матывы самыя простыя, самыя людскія. Любоў! Я еду да любімай жанчыны. Хачу аб'яднаць з ёй лёс свой. Так атрымалася, што яна выбрала Ізраіль, а я выбраў яе!"
Шыбека кажа, што будзе часова жыць у Хайфе. Але спадзяецца працаваць у архівах, бібліятэках Іерусаліма, Тэль-Авіву. Найперш ён збіраецца пачаць з вывучэння іўрыта.