За май золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 81,1 млн долараў

Источник материала:  

Па папярэдніх звестках, на 1 чэрвеня аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ склаў 8, 0563 млрд долараў ЗША, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка. А значыць, за май гэты паказчык вырас на 81,1 млн долараў. У нацыянальным вызначэнні рэзервы роўныя 9,5628 млрд долараў. Рост склаў толькі 34,1 млн. Прырост грашовых запасаў выкліканы дадатным сальда куплі-продажу Нацбанкам замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы. Пры гэтым Нацбанк і ўрад выканалі ў поўным аб'ёме ўсе знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Беларускі гісторык Захар Шыбека з'ехаў жыць у Ізраіль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика