Свастыку з прыступак каля помніка Караткевічу ў Віцебску сцёрлі

Источник материала:  
13.03.2012 00:37 — Новости Общества

Свастыку з прыступак каля помніка Караткевічу ў Віцебску сцёрлі

Народныя навіны Віцебска
Графіці з выявай свастыкі, што знаходзілася на прыступках каля помніка Уладзіміру Караткевічу, сцёрлі.
 
8 сакавіка карэспандэнты “Народных навін Віцебска” заўважылі каля помніка беларускаму літаратару малюнак, які ўтрымліваў выяву свастыкі. Ён быў зроблены на чатырох прыступках ярка-чырвонай фарбай, такой з’едлівай, што, здавалася, яна ніколі не адмыецца.
 
Аднак сёння ад малюнка не засталося і следу. Да гонару дворнікаў прыступкі памытыя так чыста, што ўзнікае ўражанне, быццам брыдкага графіці тут ніколі і не было. 
 
←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика