Украіна адновіць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь не раней за 8 лютага

Источник материала:  

Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў ДВА "Белэнерга".

"Да 8 лютага паставак украінскай электраэнергіі не чакаецца. Аб тым, ці будуць яны адноўлены пасля гэтай даты, украінскі бок праінфармуе пазней дадаткова", — растлумачылі ў аб'яднанні.

Украіна з-за моцных маразоў у краіне прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь. У энергасістэмы Беларусі дастаткова магутнасцяў для пакрыцця патрэб спажыўцоў электраэнергіі. Такім чынам, часовае прыпыненне паставак у Беларусь украінскай электраэнергіі ніяк не паўплывае на надзейнасць энергазабеспячэння беларусаў у марозны час, запэўнілі ў "Белэнерга".

←Непростые вопросы на бытовом уровне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика