Білеты на прыгарадныя цягнікі сталі прадаваць праз электронныя тэрміналы

Источник материала:  
Білеты на прыгарадныя цягнікі сталі прадаваць праз электронныя тэрміналы

Пяць такіх кропак самаабслугоўвання пачалі працаваць на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі.

Адзін з тэрміналаў размешчаны ў фае, астатнія чатыры — ля прыгарадных кас. Гэтай паслугай могуць скарыстацца трымальнікі банкаўскіх пластыкавых картак. Каб атрымаць білет, неабходна набраць пункт адпраўлення і прызначэння, а таксама дату паездкі. Праз тэрмінал нельга будзе набыць квіток па льготным тарыфе. Для гэтага, як і раней, трэба звяртацца да касіра. Там жа будуць прадаваць і праязныя дакументы на паездкі да станцый, размешчаных у памежнай зоне.Тэрміналы самаабслугоўвання, як паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі, не адменяць звыклую куплю білетаў у касе за наяўныя грошы, а стануць дадаткам да іх. У далейшым, калі паслуга будзе папулярнай, а спецыялісты палічаць набыццё новых тэрміналаў мэтазгодным, яны могуць з’явіцца і на іншых чыгуначных станцыях краіны.

←Генеральный прокурор Беларуси считает, что в закон о коррупции нужно внести изменения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика