Самыя галоўныя людзі

Источник материала:  

У Віцебскай вобласці самым дастойным жыхарам прысвоілі ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны".

100 прадстаўнікоў самых розных сфер па добрай традыцыі, падчас святочнай цырымоніі ўзнагароджання ў канцэртнай зале "Віцебск" атрымалі спецыяльны нагрудны знак і былі прэміраваны.

Ініцыятыва штогадовага выбрання самых дастойных належыць старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Косінцу. Ганаровае званне лаўрэатам прысвойваецца штогод — пасля таго, як у 2009-м было прынята адпаведнае рашэнне аблвыканкама.

У адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама, для прэміравання "людзей года" выдаткавана з абласнога бюджэту 997,5 мільёна рублёў. У выніку кожны атрымаў каля 10 мільёнаў. А фота лаўрэатаў, зноў жа, па добрай традыцыі, можна будзе на працягу ўсяго года бачыць на білбордах, устаноўленых уздоўж цэнтральных дарог гарадоў і пасёлкаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Почему мама отказывается от сына ради алкоголя?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика