Масавая заліўка каткоў ідзе і ў сталіцы

Источник материала:  

У планах сталічных улад — заліць 115 каткоў і паставіць 33 хакейныя "каробкі". Пра гэта паведаміў начальнік арганізацыйна-масавага аддзела ўпраўлення фізічнай культуры і спорту Мінгарвыканкама Сяргей Юхнавец.

Сёлетняя зіма доўга не радавала аматараў пакатацца на каньках. Так, цэнтральны адкрыты каток на Кастрычніцкай плошчы, дзе летась лёд быў ужо ў снежні, пачаў сваю працу 21 студзеня. Ад гэтага, безумоўна, выйгралі крытыя каткі, на якія прыйшлася асноўная маса наведвальнікаў. Сёння ў Мінску і бліжэйшым наваколлі такіх месцаў 5 — на Нямізе, у Раўбічах, у Сілічах, у Мінскім лядовым Палацы спорту і на "Мінск-Арэне".

Масавая заліўка каткоў ідзе і ў сталіцы

Па словах Міхаіла Харошкі, інжынера па інфармацыйным абсталяванні сезоннага мабільнага катка на Нямізе, у гэтым годзе людзей і сапраўды больш.

— Асабліва добра гэта было заўважна падчас школьных канікулаў, — расказвае Міхаіл. — Цяпер жа днём вучні ў школе, таму людзей не вельмі шмат, народ прыходзіць бліжэй да вечара. Але тое, што колькасць наведвальнікаў павялічылася, усё роўна адчуваецца.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

←В Светлогорском районе милиция провела оперативно-профилактическую отработку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика