Цуды на Раство

Источник материала:  

Цуды на РаствоУ мінскім Палацы мастацтваў адкрылася 10-я духоўна-асветніцкая выстава "Раство Хрыстова". Для ўдзелу ў выставе прыехала каля ста манастыроў і падворкаў, праваслаўных прыходаў з Беларусі, Расіі, Малдовы, Украіны. Больш за дваццаць з іх прывезлі ўшанаваныя ў праваслаўным свеце абразы для малітоўнага пакланення. Святочныя сувеніры, свечкі, іконы, духоўная літаратура, мёд, зёлкі — усё гэта парадуе наведнікаў. Выставе спадарожнічае насычаная духоўна-асветніцкая праграма, якая ўключае семінары і гутаркі са святарамі, канцэрты, прэзентацыі новых кніг і фільмаў. Па традыцыі, нямала перадкалядных мерапрыемстваў прысвечана дзецям.

У гэты ж час у Палацы мастацтва будзе працаваць 1-я спецыялізаваная выстава дзіцячай кнігі "Кніжкі ў штоніках". Беларускія і расійскія выдавецтвы прадставяць новыя і ўпадабаныя ўжо дзецям мастацкія кнігі і часопісы, перакладныя карцінкі, святочныя паштоўкі.

Час працы з 10.00 да 19.00. 31 снежня і 5 студзеня да 15.00. 1 студзеня — выхадны. Уваход вольны.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

←Азбука гостеприимства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика