У наступным годзе работнікі сталічных арганізацый аховы здароўя будуць атрымліваць штомесячныя даплаты да тарыфных ставак

Источник материала:  

Асобныя катэгорыі работнікаў арганізацый аховы здароўя, якія фінансуюцца з бюджэту сталіцы, будуць атрымліваць у наступным годзе штомесячныя даплаты да тарыфных ставак (акладаў). Як перадае карэспандэнт агенцтва "Мінск—Навіны", меры па стымуляванні працы работнікаў арганізацый аховы здароўя сталіцы зацвердзілі дэпутаты на 12-й пазачарговай сесіі Мінгарсавета.

У зацверджаным пераліку медыцынскіх работнікаў, якім належаць даплаты, у прыватнасці, значацца ўрачы-кардыяхірургі, анестэзіёлагі-рэаніматолагі, участковыя ўрачы-тэрапеўты, медыцынскія сёстры і іншыя. Дэпутаты таксама прагаласавалі за рашэнне ўключыць у гэты пералік і акушэраў-гінеколагаў.

Акрамя таго, на сесіі Мінгарсавета зацвердзілі Тэрытарыяльную праграму дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва г. Мінска на 2012 год. Яна ўключае гарантаваны дзяржавай пералік відаў, умоў аказання бясплатнай медыцынскай і лекавай дапамогі, а таксама нарматывы яе аб'ёмаў.

Рашэнні Мінгарсавета ўвойдуць у сілу пасля іх рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі.

Наталля РАМАНОЎСКАЯ, "Мінск—Навіны".

←Азбука гостеприимства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика