"Белавія" будзе выконваць рэйсы Мінск—Масква толькі ў аэрапорт Дамадзедава
29.12.2011
—
Новости Общества
Нацыянальная авіякампанія "Белавія" будзе выконваць рэйсы Мінск—Масква толькі ў аэрапорт Дамадзедава, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
"У сувязі з аптымізацыяй палётаў у Маскву нацыянальнай авіякампаніяй было прынята рашэнне аб пераносе з 25 студзеня 2012 года рэйсаў B21994/1993 Мінск—Масква (аэрапорт Шарамеццева) — Мінск у аэрапорт Дамадзедава", — расказалі ў прэс-службе.