Стаўкі па крэдытах могуць знізіцца ўжо ў студзені

Источник материала:  

Нацыянальны банк Беларусі чакае зніжэння інфляцыі і, адпаведна, стаўкі рэфінансавання ў студзені 2012 года. Аб гэтым паведаміла ўчора журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова, якая наведала дзіцячую інфекцыйна-клінічную бальніцу ў Мінску.

Старшыня праўлення Нацбанка адзначыла, што зніжэнне працэнтных ставак па крэдытах будзе залежаць ад тэмпаў інфляцыі. "Чакаецца, што інфляцыя за студзень 2012 года знізіцца, і адпаведным чынам павінна знізіцца стаўка рэфінансавання", — расказала яна.

←Азбука гостеприимства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика