Графiк выплаты пенсiй скарэкцiраваны ў сувязi са святамі
У Беларусi графiк выплаты пенсiй скарэкцiраваны ў сувязi са святкаваннем Новага года i Каляд. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
У адпаведнасцi з устаноўленым графiкам выплата пенсiй (дапамог) з першага дня месяца ажыццяўляецца толькi ў Мiнску. Датэрмiновая выплата пенсiй (дапамог) за 1 студзеня 2012 года ў аддзяленнях паштовай сувязi (АПС) сталiцы будзе праводзiцца 29 снежня 2011 года.
Датэрмiновая выплата пенсiй (дапамог) за 7 студзеня 2012 года ў АПС г.Мiнска, Брэсцкай, Магiлёўскай, Мiнскай i сельскiх АПС Вiцебскай абласцей будзе праводзiцца 4 студзеня 2012 года, у АПС Гомельскай, Гродзенскай i гарадскiх АПС Вiцебскай абласцей выплата будзе праводзiцца 5 студзеня 2012 года.
У РУП "Белпошта" праiнфармавалi, што 1 i 7 студзеня 2012 года будуць функцыянаваць толькi дзяжурныя аддзяленнi паштовай сувязi.