Мінскія ўлады будуць спыняць неабгрунтаванае завышэнне цэн перад Новым годам

Источник материала:  

Мінскія ўлады будуць спыняць неабгрунтаванае завышэнне цэн перад Новым годамШтодзённы маніторынг цэн на спажывецкім рынку па выяўленні фактаў неабгрунтаванага завышэння цэн праводзіцца ў Мінску напярэдадні Новага года. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі гарвыканкама Сяргей Міцянскі ўчора на прэс-канферэнцыі ў мэрыі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Маніторынг вядуць як спецыялісты ўпраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі, так і галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку гарвыканкама.

У цэлым у сталіцы з пачатку года профільнае ўпраўленне мэрыі праверыла выкананне цэнавага заканадаўства ў 114 суб'ектаў гаспадарання, парушэнні выяўлены ў 63 суб'ектаў гаспадарання, або ў больш як 55 працэнтаў. "Гэта парушэнні цэнавага заканадаўства не толькі ў рознічнай гандлёвай сетцы, а ў цэлым і па іншых відах дзейнасці — паслугі, вытворчасць, імпарцёры, гандаль", — удакладніў начальнік упраўлення. У адносінах да юрыдычных асоб прыменены эканамічныя санкцыі на суму больш як Br34 млн, фізічных асоб — звыш Br4 млн. Так, быў выяўлены суб'ект гаспадарання, які ў маі, нягледзячы на пастанову Савета Міністраў па недапушчэнні росту цэн, павялічваў цэны. У выніку ім атрымана неабгрунтаваная выручка ў гэты перыяд на суму больш як Br8 млн.

←Азбука гостеприимства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика