1 студзеня аўтобусы на гарадскія маршруты выйдуць пазней

Источник материала:  

У Маладзечне 1 студзеня гарадскія аўтобусы выйдуць на маршруты не раней чым у 8.30. У Вілейцы скароцяць колькасць аўтобусаў, якія выйдуць у рэйс.

Пра гэта "РГ" расказалі ў аддзелах перавозак аўтапаркаў №4 і №5.

31 снежня ў Маладзечне аўтобусы будуць працаваць максімум да 22.00. А 1 студзеня, паводле папярэдняй інфармацыі, грамадскі транспарт пачне работу ў 8.30.

У Вілейцы грамадскі транспарт 31 снежня будзе працаваць у звычайным для выхаднога дня рэжыме: у 22.50 апошні аўтобус (№1) вернецца ў гараж. 1 студзеня на маршруты №№1, 3 і 4 выйдуць па адным аўтобусе (звычайна па два). Як патлумачылі ў аддзеле преавозак аўтобуснага парка №5, такі рэжым работы дзейнічае не першы год. Як паказвае практыка, у першы дзень новага года пасажырапаток зусім малы.

Святлана ЦІШКО.

←Олег Волчек требует от КГБ извинений за «похищенные» диски, книги и ружье

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика