Новы інтэрактыўны партал Usebelarusy.by

Источник материала:  
22.12.2011 11:34 — Новости Общества


20 снежня адкрыўся інтэрактыўны партал Usebelarusy.by. Гэта першы ўсебеларускі партал, аўтарам якога можа стаць кожны. Партал створаны ў межах праекта «Дакранiся да вытокаў» і з'яўляецца партнёрскім для шэрагу грамадскіх аб'яднанняў, ведамасных структур, прыватных кампаній. ААТ «Бабушкіна крынка» выступае галоўным карпаратыўным партнёрам партала.

Новы інтэрактыўны партал Usebelarusy.by

Usebelarusy.by стаў платформай для аб'яднання публіцыстычнай, краязнаўчай, навукова-папулярнай інфармацыі пра Беларусь і беларусаў. Гэта інфармацыя сёння шырока прадстаўлена ў шматлікіх разрозненых праектах: навукова-папулярных выданнях, у сродках масавай інфармацыі, на мностве інтэрнэт-сайтаў, якія з'яўляюцца распаўсюджанай ініцыятывай, афіцыйных сайтах. На новым партале можна будзе знайсці самыя цікавыя матэрыялы, тое, аб чым пішуць самі беларусы і аб беларусах: паходжанне беларусаў, беларускі фальклор, беларускія традыцыі, міфы, абрады, легенды, біяграфіі і інфармацыю аб гістарычных падзеях і вядомых людзях, гістарычных мясьцінах, турыстычных аб'ектах, прыродзе, культуры і сучасных культурных падзеях.

Usebelarusy.by — жывы арганізм. На гэтым web-рэсурсе мы, беларусы, будзем разам ствараць кантэнт у рэжыме online. Самае важнае, што адрознівае партал — гэта яго інтэрактыўнасць. Ён створаны па методыцы сацыяльнага маркетынгу ўцягвання. Гэта значыць, што кожны ахвотнік можа стаць яго суаўтарам. Ва ўсім свеце актыўна развіваецца такая форма народнай журналістыкі.

Кожны з вас ужо можа даслаць рэдактару свае гісторыі аб продках і сучасніках, месцах, што даспадобы, аповяды, фота, відэа, музыку, песні, вершы, прысвечаныя Беларусі.

Інфармацыя на сайце будзе прадстаўлена на першым этапе на беларускай мове. У будучыні сайт плануе прадставіць старонкі на рускай, ангельскай і іншых мовах.

Ў вас ёсць магчымасць прыняць удзел у віктарыне «Карта памяці. Прайдзі тэст, Беларусь!» і зразумець, ці досыць мы ведаем пра нашы вытокі.

Развіццё ідэі праекта, яго каардынацыя ажыццяўляецца кампаніяй Satio.

Давайце разам пісаць пра Беларусь і беларусаў. Давайце адкрыем нас свету.

Usebelarusy.by — створаны для нас і пра нас.



←1 студзеня аўтобусы на гарадскія маршруты выйдуць пазней

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика