На гэтым тыдні беларускі рубель умацаваўся толькі да долара

Источник материала:  

Пачаўся тыдзень "весела". З навіны аб тым, што найбуйнейшы ў свеце брокер транзакцый паміж банкамі ІСАР Рls і найбуйнейшая мультывалютная трансмежная плацежная сістэма для пераводаў па валютных здзелках СLS Bаnk Іntеrnаtіоnаl праводзяць тэхнічную падрыхтоўку да магчымага развалу еўразоны.

Thе Wаll Strееt Jоurnаl паведамляла аб тым, што з-за фінансавых няпэўнасцяў трэйдары і інвестары стараюцца падрыхтавацца да любога выпадку. Мы таксама не засталіся ўбаку: еўра таннеў тры дні. Напрыканцы ж тыдня, згодна з інфармацыяй BBС Nеws, адначасова французскі Прэзідэнт Нікаля Сарказі і нямецкі канцлер Ангела Меркель абмовіліся аб магчымым у хуткім часе з'яўленні ў Еўропе фінансавага саюзу. Маўляў, гэта павінна дапамагчы ў цяперашнім складаным становішчы. У выніку — еўра ізноў "падрос". Таму цяпер мы маем курс еўрапейскай валюты ў памеры 11540 беларускіх рублёў (у параўнанні з мінулым тыднем падаражэў на 0,09 працэнта). Таксама больш дарагім (на 1 працэнт) на фініш тыдня прыйшоў расійскі рубель. Ён цяпер каштуе 278 беларускіх рублёў. Пакорліва, невялічкімі крокамі патаннеў толькі долар. Кошт яго знізіўся на 90 рублёў (1,1 працэнта) і склаў 8580. Такім чынам, перарвалася двухтыднёвая тэндэнцыя ўмацавання нацыянальных грошай да ўсіх астатніх валют.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Волонтеры в Слониме собрали деньги на блендер для малыша-инвалида, который не может сам жевать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика