Смяротны скачок

Источник материала:  

Удзень 2 снежня ў Магілёве аўтамабіль упаў з моста ў раку Дубравенка.

Смяротны скачокПасля сутыкнення аўтамабіляў на праспекце Міра адзін з іх, маркі "Хонда", выехаў на тратуар, праламаў агароджу моста і абрынуўся з вышыні ў раку. Аўтамабілем кіравала 56-гадовая жанчына. Паводле папярэдняй інфармацыі Магілёўскай ДАІ, каля 15 гадзін па невядомай прычыне "Хонда" выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася яшчэ з дзвюма аўтамашынамі.

Здарэнне, якое адбылося ў цэнтры горада, у вядомым месцы адпачынку магілёўцаў на Дубравенцы, сабрала сотні людзей. Падымалі сплюшчаны аўтамабіль са дна ракі выратавальнікі МНС. Жанчына-кіроўца загінула.

Ілона Іванова.

←Волонтеры в Слониме собрали деньги на блендер для малыша-инвалида, который не может сам жевать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика