Чаму педагогі не атрымлівалі кампенсацыю на літаратуру?

Источник материала:  

"Звязда" днямі паведаміла аб павышэнні кампенсацыйнай выплаты на набыццё педагогамі метадычнай літаратуры. Аднак ужо даўно "школьнае начальства" без дай прычыны адмяніла штомесячныя выплаты той хвалёнай кампенсацыі. Маўляў, з ёй адна толькі марока...

Масей Бяспалы, Гомельская вобласць.

Як запэўнілі журналіста "Звязды" ў Міністэрстве адукацыі, у выплату бліжэйшай зарплаты (у большасці рэгіёнаў гэта пачатак снежня) педагогам будуць выплачаны адначасова тры кампенсацыі — за кастрычнік, лістапад і снежань, паколькі пастанова Міністэрства адукацыі распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка 2011 года. Згодна з дакументам, кампенсацыя будзе выплачвацца па асноўным месцы работы пры ўмове занятасці (педагагічнай нагрузцы) не менш як 0,5 штатнай адзінкі (стаўкі). За кожны з трох месяцаў (кастрычнік, лістапад і снежань) педагогі атрымаюць кампенсацыю на набыццё вучэбнай, метадычнай літаратуры і перыядычных выданняў у памеры 22 650 рублёў. Кампенсацыя будзе выплачвацца незалежна ад знаходжання педагагічнага работніка ў працоўным водпуску, водпуску па цяжарнасці і родах, водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, незалежна ад адсутнасці педагагічнага работніка на працы па прычыне часовай непрацаздольнасці. Захоўваецца выплата кампенсацыі і на час павышэння педагагічнымі работнікамі сваёй кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, а таксама стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

Надзея Нікалаева.

←Брэсцкая школа атрымала спартовы інвентар ад нямецкай амбасады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика